Міжнародны дзень роднай мовы!

21.02.2024
У дзяржаўнай установе адукацыі "Старобінскі дзіцячы сад №1 Салігорскага раёна" педагогамі арганізаваны тэматычны дзень прысвечаны "Міжнароднаму дню роднай мовы". Педагогі разам з дзецьмі гулялі ў беларускія рухомыя гульні, дыдактычныя гульні "Гарады Беларусі", "Складзі карту Беларусі", Ветлівыя словы", праводзілі гутаркі па тэме "Беларусь - мая Радзіма", чыталі беларускія казкі і вершы. Бацькі нашых выхаванцаў таксама не засталіся без увагі, выхавацелі для бацькой прыгатавалі слоўнікавую гульню "Перакладчык".